У самалётах Boeing 737 MAX выявілі бракаваныя дэталі

3 июня 2019

Спатрэбіцца іх замена, паведамілі ў Федэральным упраўленні грамадзянскай авіяцыі ЗША. Гэта датычыцца больш як 300 лайнераў. У той жа час у ведамстве гавораць, што выяўленыя парушэнні не могуць прывесці да катастрофы. Аднак яны пагражаюць пашкоджаннямі падчас палёту, перадае агенцтва Рэйтэр. Эксплуатацыю гэтых мадэляў паветраных суднаў прыпынілі пасля дзвюх катастроф - у Інданезіі і Эфіопіі. Паводле папярэдніх  звестак, у абодвух выпадках да трагедыі прывяла памылка ў адной з сістэм лайнера.