У самалёт Ангелы Меркель урэзаўся некіруемы аўтамабіль

14 мая 2019

Ангела  Меркель  ізноў засталася без самалёта.  У аэрапорце Дортмунда  ва ўрадавы лайнер  урэзаўся мінівэн наземных службаў паветранай гавані. Машыну  забыліся паставіць на ручны тормаз. На шчасце, канцлера Германіі  на борце не было.  Аднак  вяртацца ў Берлін ёй прыйшлося  іншым самалётам. Нагадаем, за апошнія паўгода  гэта ўжо сёмы інцыдэнт з паветраным флотам нямецкага ўрада.  Раней Меркель,  з-за непаладак з лайнерам,   двойчы не магла паляцець своечасова, у тым ліку спазнілася на саміт G20.