У салоне самалёта "Турэцкіх авіяліній" бомбы выяўлена не было

23 ноября 2015

У салоне самалёта "Турэцкіх авіяліній", які ўчора экстранна прызямліўся ў Канадзе праз пагрозу выбуху, бомбы выяўлена не было. Пра гэта паведамілі паліцэйскія Галіфакса. Яны праводзілі агляд борта, які ажыццяўляў палёт маршрутам Нью-Ёрк - Стамбул. Лайнер без якіх-небудзь праблем здзейсніў пасадку. Ніхто з 256 пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў. Ідзе пошук людзей, якія маюць дачыненне да інцыдэнту.