На працягу 8 гадзін ратавальнікі тушылі пажар на парахавым заводзе ў Разанскай вобласці. Узрыў прагрымеў на тэрыторыі прадпрыемства "Разрад". Інцыдэнт забраў жыцці 17 чалавек. Паводле звестак МНС, прычынай узгарання стала парушэнне тэхналагічнага працэсу. Цэх цалкам разбураны.
Спачуванні ў сувязі з трагедыяй накіраваў А. Лукашэнка
У сувязі з трагедыяй Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім загінуўшых.













