У шэрагу краін Еўропы ў выхадныя прайшлі моцныя снегапады

6 марта 2016

У Італіі пад белым покрывам аказаўся шэраг гарадоў, размешчаных паміж Міланам і Генуэй. Месцамі снегапад пераходзіў у дождж. Рэзка пайшла ўніз тэмпература паветра.

Снег ідзе і ў Французскіх Альпах. Месцамі вышыня снежнага покрыва ў гарах перавышае паўметра. Такое становішча назіраецца і ў наваколлях швейцарскага Лугана.