У Румыніі ўпершыню за 5 гадоў пачало замярзаць Чорнае мора

9 января 2017

З-за  маразоў  і снегападаў у горных рэгіёнах Сербіі  адрэзанымі ад свету аказаліся больш за сотню населеных пунктаў. У шэрагу рэгіёнаў няма электрычнасці. Замярзаюць там і мігранты: каля тысячы чалавек адмовіліся размяшчацца ў цэнтрах па прыёме бежанцаў, баючыся высылкі ў Македонію. Яны вымушаны грэцца ля вогнішчаў. На вуліцы ж - мінус 20.

З-за маразоў у Румыніі  ўпершыню за 5 гадоў  пачало замярзаць Чорнае мора. Пляжы  засыпаны снегам.  Часткова замёрз і Дунай.  Прыпынены паромныя зносіны з  Балгарыяй.