У Румыніі сёння закрыліся ўсе аэрапорты

30 мая 2017

Праўда, прычына не ў надвор’і. Забастоўкай скончыліся перамовы прафсаюзаў мясцовых авіядыспетчараў з Міністэрствам транспарту. Прадстаўнікі авіякампаній патрабуюць атрымання кампенсацыі памерам 60 зарплат пры датэрміновым выхадзе на пенсію. Паводле румынскіх законаў, падчас забастоўкі авіядыспетчары абавязаныя гарантаваць бяспеку траціны палётаў над тэрыторыяй краіны. Кожны дзень у небе Румыніі пралятаюць каля 3 000 авіялайнераў.