У Румыніі сёння выбіраюць прэзідэнта

2 ноября 2014

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 14 кандыдатаў. Згодна з апытаннем, праведзеным напярэдадні выбараў, фаварытам на іх лічыцца прэм'ер-міністр краіны Віктар Понта, за яго гатовыя аддаць галасы звыш 43% выбаршчыкаў. У той жа час яго асноўнага праціўніка Клауса Ёханіса маюць намер падтрымаць 30% жыхароў краіны. Аднак каб атрымаць перамогу ў першым туры, аднаму з кандыдатаў неабходна падтрымка 50% выбаршчыкаў. Калі гэтага не адбудзецца, 16 лістапада адбудзецца другі тур. Віктар Понта прадстаўляе на выбарах Сацыял-дэмакратычную партыю, Ёханіс - Нацыянальную ліберальную партыю.