У Румыніі сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары

10 ноября 2019
Паводле апытанняў, лідарства ўтрымлівае дзеючы кіраўнік дзяржавы Клаус Ёханіс. На другім месцы - акцёр Мірча Д’якану. Яго падтрымліваюць дзве буйныя партыі - "Альянс лібералаў і дэмакратаў" і "Пра-Румынія". Трэці сур'ёзны прэтэндэнт на вышэйшую пасаду - былы прэм'ер-міністр краіны Віярыка Дэнчыле. Аднак яе шанцы на поспех значна падарваныя пасля таго, як месяц таму ўзначаленаму ёй ураду быў вынесены вотум недаверу. Усяго на вышэйшую пасаду прэтэндуюць 14 кандыдатаў.