У Румыніі праліўныя дажджы сталі прычынай закрыцця часткі нацыянальных дарог

1 октября 2013

Узровень ападкаў у асобных паветах складае да 80 літраў на квадратны метр. Праліўныя дажджы, згодна з прагнозамі, прадоўжацца яшчэ некалькі дзён. Чакаецца таксама паніжэнне тэмпературы і рэзкае ўзмацненне хуткасці ветру. Зрэшты, вецер ужо нарабіў нямала бед: у Канстанцы паваленыя дрэвы, абарваныя лініі электраперадачы.