У Румыніі праходзяць мітынгі

8 декабря 2013

У Румыніі праходзяць мітынгі супраць спробаў амерыканскай кампаніі правесці разведку радовішчаў сланцавага газу. Мясцовыя жыхары і эколагі асцерагаюцца забруджвання грунтавых вод. Таксама ёсць меркаванні, што ў сейсманебяспечных раёнах газавая разведка можа прывесці нават да землетрасенняў. Падчас акцыі дэманстранты знеслі агароджу нафтавай фабрыкі, паліцэйскія прымянілі сілу. Некалькіх актывістаў затрыманыя. Прадстаўнікі амерыканскай карпарацыі ў сваю чаргу заявілі, што часова прыпыняюць разведвальныя дзеянні.