У Румыніі падводзяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў

3 ноября 2014

Паводле інфармацыі да гэтай хвіліны, лідарам становіцца дзеючы прэм'ер-міністр. Праўда, мяркуючы па ўсім, перамагчы па выніках першага тура яму не атрымаецца. Віктар Понта набірае парадку 40% галасоў. Другое месца - у кандыдата ад нацыянал-ліберальнай партыі - мэра горада Сібіу - Клаўса Ёханіса. У яго звыш 30%. Другі тур запланаваны на 16 лістапада.