У Румыніі падводзяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў

11 ноября 2019

Паводле звестак Цэнтральнага выбарчага бюро, у другі тур выйшлі дзеючы прэзідэнт Клаус Ёханіс і экс-прэм'ер Віярыка Дэнчылэ. Яны набралі 36 і 23,5 % працэнта адпаведна. Усяго на вышэйшую пасаду прэтэндавалі 14 чалавек. Другі тур выбараў павінен адбыцца праз два тыдні.