У Румыніі, недалёка ад горада Таўрэнь, пацярпеў крушэнне верталёт

30 июля 2013

На паўночным захадзе Румыніі, недалёка ад горада Таўрэнь, пацярпеў крушэнне верталёт. Ён упаў у возера праз некалькі хвілін пасля ўзлёту. Верталёт перавозіў нямецкіх бізнесменаў, якія хацелі агледзець дрэваапрацоўчы завод. У выніку аварыі загінулі трое грамадзян Германіі, румынскі бізнесмен і пілот. Выжыць удалося толькі адной жанчыне. Яна знаходзіцца ў бальніцы. Улады Румыніі пачалі расследаванне.