У Румыніі назвалі імя новага прэзідэнта

17 ноября 2014
Лідар Хрысціянска-ліберальнага альянсу Румыніі Клаус Іаханіс перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Прэм'ер-міністр Віктар Понта прызнаў сваё паражэнне ў другім туры яшчэ некалькі гадзін таму і павіншаваў саперніка. Іаханісу 55 гадоў. Мэр горада Сібіу падчас перадвыбарнай гонкі абяцаў выбаршчыкам змагацца з карупцыяй і ўзмацніць незалежнасць румынскай судовай сістэмы. Згодна з ацэнкамі аналітыкаў, перамога Іаханіса стала магчымай дзякуючы высокай яўцы. Зараз яна складае 61 працэнт.