У Ратэрдаме пратэсты супраць новых каранцінных абмежаванняў выліліся ў беспарадкі з пагромамі

20 ноября 2021
Вуліцы галандскага Ратэрдама ператварыліся ў поле бою. Пратэсты супраць новых каранцінных абмежаванняў сталі беспарадкамі з пагромамі, былі падпалены чатыры паліцэйскія машыны. Пры разгоне мітынгоўцаў паліцыя прымяніла вадамёты і адкрыла агонь - пацярпелі сем чалавек. Затрымана каля 20-ці. З-за сутычак быў зачынены цэнтральны чыгуначны вакзал.