У Растоўскай вобласці сўтыкнуўся мікрааўтобус, легкавое аўто і грузавік. Загінулі 6 чалавек

19 февраля 2019

Страшнае ДТЗ у Растоўскай вобласці. На трасе "Дон" сутыкнуліся мікрааўтобус, легкавое аўто і грузавік. Загінулі 6 чалавек, яшчэ 19 атрымалі раненні. Пацярпелыя шпіталяваныя ў бальніцы горада Шахты. Паводле папярэдніх звестак, вінаватым у аварыі з'яўляецца кіроўца маршруткі. Ён не справіўся з кіраваннем і ўляцеў у КамАЗ. У выніку мікрааўтобус перакуліўся, закрануўшы яшчэ аўто. Дакладныя акалічнасці і прычыны НЗ высвятляюцца. Рух на трасе перакрыты.