У расійскай сталіцы сотні рэйсаў адмененыя

10 ноября 2016

Усяго ж у расійскай сталіцы сотні рэйсаў адмененыя, дзясяткі затрымліваюцца. Сіноптыкі ўжо паспяшаліся назваць цыклон "снежным апакаліпсісам". У найбліжэйшы час можа выпасці да трэці месячнай нормы. Складаная сітуацыя гэтай раніцай склалася і на аўтамабільных дарогах сталіцы. Яны пакрыліся ледзяной скарынкай, а на ўездах у сталіцу ўтварыліся шматкіламетровыя заторы. Камунальнікі пераведзеныя на кругласутачны рэжым працы.