У расійскім горадзе Шахты працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя

14 января 2019

Дагэтуль невядомы лёс чатырох чалавек. Паводле звестак, у пацярпелых ад выбуху газу кватэрах знаходзіліся 12 жыхароў. Адна жанчына загінула. Семярых выратавалі. Паралельна з пошукамі спецыялісты ўзводзяць падпоркі, каб абвальванне будынка не прадоўжылася.