У расійскім горадзе Шахты - дзень жалобы па загінуўшых пры выбуху газу ў жылым доме

16 января 2019

Трагедыя адбылася 14 студзеня. Ратавальнікі завяршылі пошукавую аперацыю. Паводле апошняй інфармацыі, ахвярамі трагедыі сталі 5 чалавек. Напярэдадні ў тых пад'ездах, якія не былі пашкоджаныя выбухам, правялі выпрабавальны пуск газазабеспячэння. Ідзе на папраўку і паўтарагадовая дзяўчынка. Яна цудам засталася жывая, але ў выніку трагедыі засталася без мамы.