У Расіі замежныя СМІ прызнаюць замежнымі агентамі

22 ноября 2017

Савет Федэрацыі Расіі аднагалосна адобрыў закон аб прызнанні замежных СМІ замежнымі агентамі. За прагаласавалі 154 чалавекі пры адным, які ўстрымаўся. Новы закон не будзе датычыцца журналістаў, а толькі юрыдычных асоб - рэдакцыі СМІ. Пры гэтым ён не закране расійскія СМІ, якія маюць долю замежнага капіталу. Кіраўнік камісіі Савета Федэрацыі па інфармацыйнай палітыцы Аляксей Пушкоў заявіў, што законам аб СМІ - замежных агентах "Расія стварае сістэму абароны ў інфармацыйнай вайне".

На мінулым тыдні Мінюст накіраваў апавяшчэнне дзевяці СМІ з папярэджаннем аб магчымасці ўключэння ў спіс замежных агентаў. Сярод іх апынуліся "Голас Амерыкі" і "Радыё Свабода".