У Расіі затрыманы кіраўнік кампаніі, якая валодала нелегальнай дамбай у Краснаярскім краі

20 октября 2019
Ад прарыву гідратэхнічнага збудавання на рацэ Сейба ўчора загінулі 15 чалавек, яшчэ 16 пацярпелі. Стан аднаго з іх медыкі апісваюць як цяжкі. Яшчэ шэсць чалавек лічацца прапаўшымі без весткі. На месцы прарыву дамбы ў раёне вёскі Шчацінкіна працягваюцца пошукава-выратавальныя работы. У выніку здарэння ў рабочым пасёлку золатаздабывальнікаў пад ваду сышлі два інтэрнаты.