У Расіі, нягледзячы на кавід-канікулы, пандэмія працягвае ставіць антырэкорды. Колькасць смяротных зыходаў за суткі дасягнула 1 195 чалавек. Гэта новы максімум смяротнасці ў краіне.
Украіна
Рэкордная кольксць захворванняў ва Украіне - за мінулыя суткі зафіксавалі 27 тысяч 377 новых кавід-пацыентаў. Больш за ўсё заражэнняў у Днепрапятроўскай і Адэскай абласцях.
Германія
У Германіі ўшчыльную наблізіліся да адзнакі 34 тысячы захварэўшых - гэта новы сутачны максімум з пачатку пандэміі.
Латвія
У Латвіі да барацьбы з пандэміяй заклікалі армію. Вайскоўцы будуць дапамагаць персаналу бальніц - медыкі не спраўляюцца з нагрузкай. Акрамя дэфіцыту ўрачоў і медсясцёр не хапае месцаў для пацыентаў. У адной з рыжскіх бальніц дадатковае аддзяленне рэанімацыі адкрылі прама ў гаражы. Дзейнічае таксама мабільны морг.













