У Расіі сёння выбіраюць прэзідэнта

18 марта 2018

Першыя выбарчыя ўчасткі адкрыліся на Далёкім Усходзе. Там ужо свае галасы аддалі больш за палову выбаршчыкаў - жыхароў Чукоткі не спыніў нават 30-градусны мароз, а на Камчатцы ля выбарчых участкаў стварыліся чэргі.

Расіян прывабліваюць галасаваць рознымі спосабамі. Так, у Краснаярскім краі аб’яўлены конкурс "Сэлфі на выбарах". Дарэчы, прагаласаваць за кандыдатаў сёння могуць і расіяне, якія знаходзяцца ў Беларусі. Роўна гадзіну таму ў нашай краіне адкрыліся 13 выбарчых участкаў. Яны будуць працаваць да 8 вечара. Датэрмінова ў Беларусі прагаласавалі на выбарах прэзідэнта Расіі больш за 2 тысячы 800 чалавек.