У Расіі сёння ўспамінаюць ахвяр страшнага пажару ў Кемераве

25 Сакавіка 2019

Роўна год таму трагедыя ў "Зімовай вішні" забрала жыцці 60 чалавек, большасць з якіх дзеці. Да мемарыяльнага каменя на месцы згарэлага гандлёвага цэнтра людзі нясуць кветкі і цацкі. Расследаванне пажару тым часам працягваецца. У Польшчы затрыманы саўладальнік "Зімовай вішні". Мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку з восені мінулага года. Яго абвінавачваюць у дачах хабараў за пазапраўныя дзеянні і бяздзейнасць пры рэканструкцыі Кемераўскага гандлёвага цэнтра. Усяго абвінавачанні па крымінальнай справе прад'явілі 15 фігурантам.