У Расіі сёння афіцыйна стартавала выбарчая кампанія

18 декабря 2017
У кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду ёсць 90 дзён для праходжання працэдуры вылучэння. Наперадзе - падача дакументаў у ЦВК, збор подпісаў, агітацыя і тэледэбаты. Выбары ў Расіі пройдуць 18 сакавіка. Жаданне ўдзельнічаць ужо выявілі Уладзімір Жырыноўскі, тэлевядучыя Ксенія Собчак і Кацярына Гардон, бізнесмен Сяргей Палонскі. Дзеючы прэзідэнт Уладзімір Пуцін аб’явіў аб уступленні ў прэзідэнцкую гонку 6 снежня.