У Расіі сёння - агульнанацыянальная жалоба

28 марта 2018

Уся краіна смуткуе па ахвярах трагедыі ў кемераўскім гандлёвым цэнтры.

Прыспушчаныя дзяржаўныя флагі, адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы і праграмы на радыё і тэлебачанні. У дзясятках гарадоў Расіі прайшлі жалобныя акцыі. Спачуванне і спагаду жыхарам Кемерава і ўсяму народу выказвалі простыя грамадзяне і афіцыйныя асобы ў шматлікіх краінах. Па ўсім свеце з'явіліся стыхійныя мемарыялы, куды людзі неслі кветкі і дзіцячыя цацкі - сімвалы скрухі па загінуўшых у пажары дзецях. У Маскве тысячы людзей наведалі мемарыял на Манежнай плошчы.

Следчы камітэт працягвае шукаць людзей, якія маюць дачыненне да трагедыі. Затрыманыя пяцёра падазроных. Сярод асноўных версій пажару - кароткае замыканне. Трагедыя адбылася ў гэтую нядзелю днём, калі ГЦ быў максімальна напоўнены людзьмі. Агонь з верхняга паверха хутка ахінуў будынак цалкам. Пажар забраў жыцці 64 чалавек. Сярод іх - 42 дзіцяці. Больш за 30 дагэтуль лічацца прапаўшымі без вестак. У Кемераве сёння праводзяць у апошні шлях 13 загінуўшых у пажары ў ГЗЦ "Зімовая вішня". У горадзе пачаліся цырымоніі развітання.