У Расіі распрацаваныя 3 прэпараты супраць COVID-19

30 марта 2020
Расія сёння закрыла аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змяшаныя пункты пропуску праз мяжу. Абмежаванні закранулі і сухапутны ўчастак з Беларуссю. А для жыхароў Масквы і Падмаскоўя ўведзены рэжым хатняй самаізаляцыі незалежна ад узросту. Спецыялістам Расійскай Акадэміі навук атрымалася распрацаваць тры лекавыя прэпараты, якія могуць быць ужытыя для лячэння COVID-19. У асноўным  гэта схемы сінтэзу некалькіх процівірусных лекаў. Некаторыя метады лячэння з іх выкарыстаннем ужо пратэсціравалі  на жывёлах.


Кітай аб’явіў аб перамозе над каранавірусам


Аб перамозе над хваробай заявіў Кітай. Там 93 % усіх заражаных вылечыліся, паведамляе дзяржкамітэт па ахове здароўя. Новыя выпадкі заражэння на мацерыковай частцы не рэгіструюцца ўжо больш за  тыдзень.


ЗША выйшлі на першае месца па ліку інфікаваных


Як заявіў на прэс-канферэнцыі амерыканскі лідар Дональд Трамп, краіна чакае аднаўлення пасля COVID-19 з 1 чэрвеня.