У Расіі працягваюць палаць лясы

8 августа 2019

Плошча пажараў у Іркуцкай вобласці за апошнія суткі павялічылася на 25 000 гектараў. Каля 40 гарадоў і паселішчаў апынуліся ў зоне задымлення. На тэрыторыі вобласці дагэтуль дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі. Ваенныя верталёты кожны дзень паліваюць вадой лес. Напярэдадні было скінута звыш 250 тон вады. Але полымя распаўсюджваецца хутка праз спякоту і моцны вецер.