У Расіі працягваюць гарэць лясы

5 августа 2019

Расія ўзялася за лясныя пажары. Яшчэ 38 ачагоў лакалізаваныя ў Сібіры. Больш за паўтары тысячы тон вады за суткі скінула авіяцыя МНС Расіі на палаючы лес. Пры гэтым 470 ачагоў працягваюць дзейнічаць. У Якуцію накіраваны другі самалёт-амфібія, а ў Краснаярскі край - аэрамабільная групоўка з Алтайскага края. За апошнія 4 дні патушана 750 тысяч гектараў лесу.