У Расіі асуджаны інтэрнэт-карыстальнік за спакушэнне

20 февраля 2014
У Расіі ўпершыню асуджаны інтэрнэт-карыстальнік за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў Сетцы. Малады чалавек спрабаваў праз Інтэрнэт спакусіць 10-гадовую дзяўчынку. Мужчына дасылаў ёй парнаграфічныя фота і відэа. Суд прыгаварыў яго да 6 гадоў калоніі строгага рэжыму за непрыстойную віртуальную атаку непаўналетняй. Пры вынясенні вердыкту суддзя ўлічыў і прызнанне падсудным сваёй віны і раскаянне.