У Расіі абноўлены сутачны антырэкорд смяротнасці ад каранавіруса - 984 выпадкі

13 октября 2021
З пачатку пандэміі ў свеце ад COVID памерлі 4 млн 800 тыс. чалавек. Эксперты зазначаюць: чацвёртая хваля закранула тыя краіны, дзе прышчэплена недастатковая частка насельніцтва. Антырэкорды абнавіла Румынія. За суткі там зафіксавана 17 тыс. новых выпадкаў COVID. Памерлі 442 пацыенты. 

Дарэчы, больш як 70 працэнтаў шпіталізацый у Расіі прыпадае менавіта на непрышчэпленых пацыентаў. Паводле некаторых звестак, праз два тыдні ў краіне пачнецца масавая вакцынацыя дзяцей і падлеткаў ад 12 да 17 гадоў.