У Расіі новы антырэкорд смяротнасці ад каранавіруса - 894 выпадкі

14 октября 2021
У Расіі - новы антырэкорд смяротнасці ад кавіда. У краіне зафіксавана 894 смерці ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі. Па краіне ў цэлым  амаль 29 тысяч заражэнняў. Рэгіён за рэгіёнам уводзяць усе больш жорсткія каранцінныя забароны - ужо ў пяці абласцях доступ у месцы збірання вялікай колькасці людзей дазволены толькі па QR-кодах, якія пацвярджаюць вакцынацыю. Магчымасць устанавіць такое абмежаванне разглядаецца і ў Маскве.