У Расіі назвалі асноўныя прычыны трагедыі ў палатачным лагеры

23 Ліпеня 2019

Няспраўнасць абагравальніка і несвоечасовы выклік пажарных разглядаюць як асноўную прычыну трагедыі ў Хабараўскім краі. Сёння ўначы падчас пажару ў  палатачным лагеры загінула дзіця. 12 чалавек  пацярпелі, з іх 7 дзяцей. Трое  ў коме. 

Загарэлася шматмесная палатка. Спачатку персанал спрабаваў патушыць пажар самастойна, таму службы  выклікалі позна. Згарэлі больш чым 20 палатак. Заведзена  крымінальная справа. Лагер працаваў з парушэннямі - дазволу на яго адкрыццё не было, а колькасць  прададзеных пуцёвак  амаль удвая перавышала яго ўмяшчальнасць. Дзяцей, якія выжылі,  бацькі забіраюць дамоў. Улады рэгіёна прызначылі грашовыя кампенсацыі сем'ям пацярпелых.


Папулярныя

Рэкамендуемыя