У Расіі масавыя эвакуацыі з-за лжывых паведамленняў аб тэрактах

30 января 2019

Масавыя эвакуацыі ў буйных гарадах Расіі. У экстранныя службы паступаюць паведамленні, што рыхтуюцца тэракты. Ананімныя тэлефанаванні ідуць з замежных IP-адрасоў. У сувязі з дзейнасцю тэлефонных махляроў эвакуіруюць школы і ўрадавыя будынкі ў Петразаводску, Архангельску, Астрахані, Белгарадзе, Калузе і Вялікім Ноўгарадзе. Падобная хваля ўжо была ў Расіі летась. Усе абвесткі аказаліся лжывымі.