У Расіі Дзярждума ў другім чытанні прыняла закон аб абароне пачуццяў вернікаў

22 мая 2013
У тэкст законапраекта ўнесены шэраг істотных змяненняў. Напрыклад, максімальны тэрмін пазбаўлення волі за публічную абразу пачуццяў вернікаў скараціўся з пяці да трох гадоў. Іншыя санкцыі за парушэнне закону ўключаюць выпраўленчыя працы або штраф у памеры да 500 тысяч рублёў. У канчатковым чытанні закон могуць прыняць ужо да канца гэтага тыдня.