У Расіі гараць тры мільёны гектараў тайгі

2 августа 2019

Расія тым часам змагаецца з агнём. У краіне гараць тры мільёны гектараў тайгі. У ліквідацыі ўзгаранняў задзейнічаная армія. Заведзена першая крымінальная справа паводле артыкула "Халатнасць". Следства лічыць, што з канца сакавіка па пачатак жніўня шэраг службовых асоб Міністэрства лясной гаспадаркі Краснаярскага краю не прыняў належныя меры для ліквідацыі ачагоў узгаранняў. Як вынік пажары распаўсюдзіліся на вялізныя тэрыторыі. На думку міністра прыродных рэсурсаў Расіі, прычынай пажараў маглі стаць сухія навальніцы.