У Расіі - дзень цішыні

17 марта 2018

У Расіі наступіў дзень цішыні перад прэзідэнцкімі выбарамі. Паводле Закону "Аб выбарах Прэзідэнта РФ", сёння забароненая перадвыбарная агітацыя на тэле- і радыёканалах, у друкаваных і ў сеткавых выданнях. Кандыдаты і партыі на працягу дня цішыні не могуць праводзіць мітынгі, сустрэчы з выбаршчыкамі, арганізоўваць раздачу лістовак. Забарона на агітацыю будзе дзейнічаць і ў нядзелю да 21:00, калі зачыняцца апошнія выбарчыя ўчасткі, размешчаныя ў самым заходнім рэгіёне Расіі - Калінінградскай вобласці.