У Рыа-дэ-Жанэйра запаліліся агні на плавальнай каляднай ёлцы

3 декабря 2018

Так афіцыйна адкрылі святочны сезон у пляжнай частцы горада, а таксама аднавілі традыцыю, якая трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса за самую высокую плавальную ёлку. Сёлета для жыхароў і гасцей Рыа ўсталявалі 70-метровую прыгажуню. Каб яе запаліць, наладзілі сапраўднае шоу з феерверкамі. Яно працягвалася 7 хвілін.