У Рыа-дэ-Жанейра ўстанавілі плывучую калядную ёлку

1 декабря 2013

У Рыа-дэ-Жанейра ўстанавілі самую высокую ў свеце плывучую калядную ёлку. Металічная канструкцыя вагой больш як 540 тон узвышаецца над водамі лагуны на 85 метраў. Ад ёлкі ў неба б'юць чатыры пражэктары магутнасцю 7 тысяч ват кожны. Дрэва ўпрыгожваюць больш як тры мільёны рознакаляровых лямпачак. Яны будуць гарэць кожную ноч да наступлення Новага года. На цырымонію адкрыцця плывучай ёлкі сабраліся дзясяткі тысяч гледачоў.