Сябры чалавека таксама любяць танцаваць. У Рыа-дэ-Жанейра прайшоў 15-ы карнавал для сабак. На адзін дзень на пляжы Капакабаны сабакі ператвараюцца ў клоўнаў, Беласнежак і нават матацыклістаў. Уладальнікі жывёл часта аддаюць перавагу такім жа ўборам, як і ў сваіх гадаванцаў. Прычым запрашаюць на касцюміраваны парад не толькі сабак, але і кошак. Праўда, гавораць, гэтым разам прыйшла толькі адна. Усё ж станцаваць самбу побач з сабакамі не ва ўсякай кошкі хопіць адвагі.














