У Рыа-дэ-Жанэйра назвалі лепшую школу самба

2 марта 2020
Ёй стаў калектыў  "Унідас да Вірадора". Выступленне артысты прысвяцілі жанчынам-пераможніцам - нявольніцам, якія былі прачкамі ў  19 стагоддзі і гандлявалі прадуктамі харчавання, каб выкупіць сваю свабоду. Паводле  шматгадовай традыцыі ў шоу прынялі ўдзел 6 школ. Парад чэмпіёнаў карнавала наведалі тысячы турыстаў.