У Рыа-дэ-Жанэйра масавыя пратэсты супраць паліцэйскага насілля

6 апреля 2015

Актывісты абвінавачваюць  вартавых парадку ў забойстве 10-гадовага  хлопчыка. У пятніцу падчас антынаркатычнай аперацыі афіцэр стрэліў дзіцяці ў галаву. Падрабязнасці трагедыі  вельмі супярэчлівыя. Паводле  адной з версій, хлопчык трапіў пад перакрыжаваны агонь, сам жа паліцэйскі  заявіў, што дзіця з сябрамі пагражала яму. З пятніцы на вуліцах буйных гарадоў Бразіліі  не спыняюцца дэманстрацыі, якія часта заканчваюцца  беспарадкамі.