У Рызе ўвядуць пошліны для турыстаў

19 сентября 2019

Падарожнічаць у Рыгу стане даражэй. Улады ўводзяць пошліну для турыстаў. З 2021 года гасцям трэба будзе заплаціць 1 еўра за дзень. Аднак за адну паездку ў латвійскую сталіцу прыйдзецца выкласці не больш як 10 еўра за турыста. Грошы пойдуць на развіццё сталіцы і яе рэкламу. Такія пошліны існуюць у многіх гарадах, напрыклад, у Берліне, Амстэрдаме, Венецыі або Рыме.