У Рызе каля помніка Вызваліцелям працягваецца супрацьстаянне мясцовых жыхароў і паліцыі

11 мая 2022
Жыхары Латвіі працягваюць адстойваць права на светлую памяць аб вызваліцелях. Паліцыя Рыгі закрыла доступ да помніка, адкуль муніцыпальныя службы трактарам прыбіралі прынесеныя латышамі кветкі. Адзначаецца, што збор людзей ля аб'екта ацэньваецца як услаўленне савецкага рэжыму і ўскосна звязана з узвялічваннем  сучаснай Расіі.

Мясцовых жыхароў сумніўнае распараджэнне не спыняе. Каля помніка Вызваліцелям працягваецца супрацьстаянне. Паліцыя груба штурхае людзей і спрабуе адцясніць іх. Паведамляецца аб затрыманнях. Рыжане крычаць: "Ганьба", "Не чапайце жанчын".