У Рызе адбылося традыцыйнае шэсце былых легіянераў Waffen SS

16 марта 2014

У сталіцы Латвіі, Рызе, адбылося традыцыйнае шэсце былых легіянераў Waffen SS. У парадзе ўдзельнічалі каля дзвюх тысяч чалавек. Калона нацыяналістаў прайшла ад Домскай плошчы да помніка Свабоды. Удзельнікі шэсця білі ў барабаны і спявалі песні. Адначасова з мітынгам легіянераў СС у горадзе прайшлі і акцыі антыфашыстаў у адказ. Паліцыя асцерагалася правакацый, але насуперак чаканням, абышлося без здарэнняў. Легіянераў суправаджала прыватная ахова. Акрамя таго, вакол помніка Свабоды ў дзень шэсця ўсталявалі зону бяспекі.