У Рызе праходзіць масавае шэсце супраць ліквідацыі рускіх школ

1 мая 2019
Каля 5 тысяч чалавек прымаюць удзел. Прычына - прынятае на мінулым тыдні Канстытуцыйным судом Латвіі  рашэнне аб пераходзе школ нацыянальных меншасцяў  на навучанне на латышскай мове. Выключэннем сталі толькі руская мова, літаратура і прадметы, звязаныя з культурай і гісторыяй. Гэта выклікала хвалю незадаволенасці сярод рускамоўных жыхароў Латвіі. А іх каля 40% насельніцтва краіны. Паступовая рэалізацыя рэформы плануецца з пачатку новага навучальнага года, а завершыцца да 1 верасня 2021 года.