У Рызе афіцыйна адкрылі Беларускі інфармацыйны цэнтр

9 февраля 2013
Інфацэнтр адкрыўся ў акадэмічнай бібліятэцы галоўнай ВНУ - Латвійскага ўніверсітэта. Стаўку зрабілі менавіта на інфармацыю аб нашай краіне.
Зараз кожны можа прыйсці і даведацца пра ўсё, што яго цікавіць. У найбліжэйшы час у Беларускім інфармацыйным цэнтры адчыняць дзверы і курсы беларускай мовы. Таксама ў Рызе прэзентавалі і Цэнтр прававой інфармацыі. Усяго некалькі клікаў камп'ютарнай мышкай - і ўся заканадаўчая база Беларусі на маніторы. Шматлікіх дакументаў у адкрытым доступе ў Інтэрнэце няма.