У выніку сходу апоўзня ў Гватэмале 600 чалавек лічацца прапаўшымі без весткі

3 октября 2015

У выніку сходу апоўзня ў Гватэмале 600 чалавек лічацца прапаўшымі без весткі, каля 30-ці загінулі. Лік ахвяраў можа ўзрасці, заяўляюць ратавальнікі. Пошукамі выжыўшых займаюцца супрацоўнікі экстранных служб, вайскоўцы і добраахвотнікі. Улады краіны называюць бедства наймацнейшым за апошнія дзесяцігоддзі. Пад заваламі зямлі знаходзяцца больш за 120 дамоў. Дапамогу ў ліквідацыі наступстваў прапанавалі Мексіка, ЗША, Куба і ААН.