У выніку серыі тэрактаў у Егіпце загінулі сама меней 14 чалавек

13 апреля 2015
У горадзе Эль-Арыш у будынак паліцыі заехала замініраваная машына. Загінулі 8 чалавек, больш за 40 атрымалі раненні. Трохпавярховы будынак часткова абваліўся. Крыху пазней недалёка ад горада Шэйх-Зувейд падарваўся на міне бронетранспарцёр, загінулі 6 вайскоўцаў. Адказнасць за апошняе нападзенне ўзяла на сябе ісламісцкая групоўка "Правінцыя Сінай", якая ў лістападзе мінулага года прысягнула на вернасць "Ісламскай дзяржаве".